Палякі ахвотна бяруць адпачынак узімку 
Сёлета найбольш папулярныя краіны для катаньня на лыжах - гэта  Італія, Аўстрыя й Чэхія. 
Усё больш палякаў бяруць адпачынак узімку. Многія зь іх у гэтым часе выяжджаюць за мяжу. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Польскай палаты турызму й інфармацыі турыстычных агенцтваў.
Эва Кубачык з Польскай палаты турызму кажа, што з году ў год павялічваецца колькасьць палякаў, якія карыстаюцца адпачынкам у гарналыжных цэнтрах. Толькі сёлета іх на 5% больш, чым у мінулым годзе.  
„Паводле агульных ацэнак, 10% палякаў катаюцца на лыжах. Каля 20% зь іх карыстаецца арганізаванай формай адпачынку”, - кажа Кубачык. 
Тыя, якія на лыжах не катаюцца ў зімовым сэзоне выбіраюць адпачынак у экзатычных і цёплых краінах. 
 „Большасьць зь іх выбірае цёплыя краіны, як, напрыклад, Канарскія выспы й шмат экзотыкі, як, напрыклад, Дамініканская Рэспубліка, Мэксыка, Тайлянд”, - расказвае Кубачык. Апрача таго, шмат асобаў у гэтым часе выбірае адпачынак у Эгіпце й Гішпаніі. 
Турапэратары адзначаюць, што палякі з году ў год гатовыя выдаткаваць на адпачынак больш, але й чакаюць вышэйшага стандарту гэтага адпачынку. 
Сёлета найбольш папулярнае сярод палякаў месца за мяжой для катаньня на лыжах - гэта  Італія, Аўстрыя й Чэхія. 
аз