Польскія навукоўцы дамагаюцца перамоваў на тэму Канстытуцыі для навукі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
26.01.2019 13:20
Навукоўцы апасаюцца, што дадзеныя прававыя нормы давядуць да маргіналізацыі гуманітарных навуковых дысцыплін.
Уваход у галоўны кампус Варшаўскага ўнівэрсытэтаPixabay/Kamyq/Public Domain
Польскія навукоўцы дамагаюцца перамоваў на тэму Канстытуцыі для навукі
Занепакоенасьць выклікаюць палажэньні аб рэалізацыі будучай Канстытуцыі для навукі. Навукоўцы апасаюцца, што дадзеныя прававыя нормы давядуць да маргіналізацыі гуманітарных навуковых дысцыплін. Пра гэта было заяўлена ў Варшаве падчас Надзвычайнага зьезду польскіх гуманітарыяў.
Прафэсар Унівэрсытэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні Кшыштаф Мікульскі паведаміў, што непакой навукоўцаў выклікае, сярод іншага, ацэньваньне так званага аўтарскага ўнёску ў навуковыя дасьледаваньні.
Таксама занепакоенасьць польскіх навукоўцаў выклікае новая клясыфікацыя навуковых дысцыплін, а таксама аплочваньне навуковых дасягненьняў. Навукоўцы спадзяюцца на канструктыўны дыялёг зь Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі.
Аднак, на інтэрнэт-старонцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі гаворыцца, што рэалізацыя палажэньняў Канстытуцыі для навукі толькі ўзмацніць пазыцыю гуманітарных навук у Польшчы.
IAR/эж
Занепакоенасьць выклікаюць палажэньні аб рэалізацыі будучай Канстытуцыі для навукі. Навукоўцы апасаюцца, што дадзеныя прававыя нормы давядуць да маргіналізацыі гуманітарных навуковых дысцыплін. Пра гэта было заяўлена ў Варшаве падчас Надзвычайнага зьезду польскіх гуманітарыяў.
Прафэсар Унівэрсытэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні Кшыштаф Мікульскі паведаміў, што непакой навукоўцаў выклікае, сярод іншага, ацэньваньне так званага аўтарскага ўнёску ў навуковыя дасьледаваньні.Таксама занепакоенасьць польскіх навукоўцаў выклікае новая клясыфікацыя навуковых дысцыплін, а таксама аплочваньне навуковых дасягненьняў.
Навукоўцы спадзяюцца на канструктыўны дыялёг зь Міністэрствам навукі і вышэйшай адукацыі. Аднак, на інтэрнэт-старонцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі гаворыцца, што рэалізацыя палажэньняў Канстытуцыі для навукі толькі ўзмацніць пазыцыю гуманітарных навук у Польшчы.
IAR/эж