У Польшчы павялічваецца колькасьць пэнсіянэраў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        21.01.2019 14:16
                    
                                 
                
                
                    Людзі ва ўзросьце больш за 60 год ужо складаюць больш за 24% грамадзян краіны.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы, у 2017 годзе ў Польшчы было 6 мільёнаў 400 тысяч пэнсіянэраў. Людзі ва ўзросьце старэйшыя за 60 гадоў складаюць 24,2% польскіх грамадзян, у 1957 годзе іх гэты адсотак не перавышаў 9.
З дакладу Польскай банкаўскай асацыяцыі вынікае, што ў 2018 годзе сярэдняя выплачаная пэнсія з Сацыяльнага фонду складала 1860 польскіх злотых. У выпадку жанчын гэта лічба была крыху меншай і складала 1065 злотых, а для мужчын 2177 злотых.
86% людзей сталага ўзросту ў Польшчы не чакаюць фінансавай падтрымкі з боку сваіх дзяцей або ўнукаў. Больш за палова рэспандэнтаў адзначае, што ім здараецца даваць грошы сваім дзецям і ўнукам. Кожны трэці апытаны робіць гэта толькі час ад часу.
21% пэнсіянэраў зазначаюць, што дапамагаюць дзецям ды ўнукам рэгулярна, хоць у асноўным даюць малыя сумы.
Польскія пэнсіянэры таксама актыўна карыстаюцца банкаўскімі паслугамі. У асноўным яны маюць асабістыя рахункі, а кожны другі заяўляе, што мае крэдытную карту ды ашчадныя рахункі.
ПР/юл