Да 2033 году Польшча запусьціць першы блёк АЭС
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        15.01.2019 16:41
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            15.01.19_пульс эканомікі.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Гэта закладзена ў дакумэнце «Палітыка па энэргетычных пытаньнях краіны да 2040 г».
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Урад Польшчы дапрацоўвае законапраект «Палітыка па энэргетычных пытаньнях краіны да 2040 г».
На працягу бліжэйшых 22 гадоў дзяржава выдаткуе на энэргетычны сэктар 400 млрд злотых ($100 млрд), у тым ліку 180 млрд на атамную энэргетыку.
Асноўныя палажэньні законапраекта былі прадстаўлены напрыканцы лістапада мінулага году. У дакумэнце гаворыцца, што да 2030 году 60 адсоткаў электраэнэргіі ў дзяржаве будзе вырабляцца з вугалю. Павялічыцца выкарыстаньне абнаўляльных крыніц энэргіі, да 2033 году плянуецца запусьціць першы энэргаблёк атамнай электрастанцыі, а чарговыя пяць блёкаў – да 2043 году.
Законапраект «Палітыка па энэргетычных пытаньнях Польшчы да 2040 г» прадугледжвае дывэрсыфікацыю паставак нафты й прыроднага газу. Плянуецца пашырэньне сеткі падачы імпартных энэргарэсурсаў.
Акрамя гэтага, у законапраекце гаворыцца, што Польшча робіць стаўку на марскія вятраковыя фэрмы. Першая павінна запрацаваць на Балтыйскім моры ў 2021 г. У сваю чаргу да 2036 году з Польшчы павінны зьнікнуць усе вятракі на сушы. Урад тлумачыць, што такім чынам кіруючая партыя ажыцьцяўляе перадвыбарчыя абяцаньні.
Упаўнаважаны ўраду па справах стратэгічнай інфраструктуры энэргетыкі Пётр Наімскі падкрэсьлівае, што гэты законапраект вызначае кірунак разьвіцьця польскага энэргетычнага сэктара.
У дакумэнце закладзена, што польская энэргетычная палітыка павінна падвяргацца перагляду кожныя два гады.
яс
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле