У 2018 годзе палякі інвэставалі ў дзяржаўныя аблігацыі $3,5 млрд
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
15.01.2019 16:32
Агульны кошт прададзеных дзяржаўных аблігацый вырас на 85% у параўнаньні з 2017 г.
www.mf.gov.pl
2018 год быў рэкордны па колькасьці прададзеных дзяржаўных аблігацый.
Міністэрства фінансаў паведаміла, што палякі купілі каштоўныя паперы на амаль 13 мільярдаў злотых (амаль $3,5 млрд).
Прэс-сакратар Мінфіна Павэл Юрэк сказаў, што агульны кошт прададзеных дзяржаўных аблігацый вырас на 85% у параўнаньні з 2017 г.
П.Юрэк: 2017 год таксама быў рэкордны ў параўнаньні з ранейшымі гадамі – кошт прададзеных аблігацый складаў 6 млрд 860 млн злотых (каля $2 млрд). За апошнія 10 гадоў найменшую колькасьць аблігацый палякі купілі ў 2011, гэта было 2 млрд злотых ($530 млн).
Найбольшым попытам карысталіся трохмесячныя аблігацыі.
яс