Logo Polskiego Radia
Print

Замах на жыцьцё мэра Гданьска Паўла Адамовіча

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.01.2019 21:18
Зламысьнік уварваўся на сцэну, дзе стаяў палітык, і ўдарыў Адамовіча нажом.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Мэр Гданьска Павал Адамовіч падвергнуўся нападзеньню падчас фіналу Вялікага аркестра сьвяточнай дапамогі. Невядомы ўварваўся на сцэну, дзе стаяў палітык, і ўдарыў Адамовіча нажом. Мэр у цяжкім стане быў дастаўлены ў шпіталь.

Рэанімацыя працягвалася палову гадзіны. На замах адрэагаваў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі. «Гэта зусім незразумелы акт барбарства. Я гэтага не магу зразумець, у мяне не хапае слоў», – напісаў міністар у сацсетках. Мужчына, які напаў на Адамовіча, быў хутка затрыманы. Міністар Брудзіньскі даручыў дакладна разабрацца ў акалічнасьцях здарэньня і жорстка наказаць вінаватага.

Са словамі спачуваньня да мэра Гданьска і ягонай сям’і зьвярнуўся таксама прэзыдэнт Анджэй Дуда. «Хоць у нас бываюць розныя погляды, мы палемізуем, але сёньня я разам з ім і яго блізкімі. Малюся за яго хуткае выздараўленьне», – напісаў Дуда.

нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт