Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дабрачынныя арганізацыі ладзяць збор сродкаў для Емэну

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.01.2019 13:34
Грошы будуць прызначаныя для емэнцаў, якія жывуць у краіне, і для ўцекачоў у адным з лягераў у суседнім Джыбуці.
PAP/EPA/YAHYA ARHAB

Дзьве польскія дабрачынныя арганізацыі распачынаюць беспрэцэдэнтную акцыю для ахопленага грамадзянскай вайной Емэну. Збор сродкаў распачалі Польская гуманітарная акцыя і Карытас Польшча. Грошы будуць прызначаныя для емэнцаў, якія жывуць у краіне, і для ўцекачоў у адным з лягераў у суседнім Джыбуці.
«Там знаходзіцца каля 1200 чалавек. Людзі з лягеру жывуць толькі дзякуючы часовай дапамозе. Найважнейшай зьяўляецца дапамога, якая заключаецца ў адбудаваньні крыніцы даходу, стварэньне месцаў працы. Вялікая частка ўцекачоў – гэта рыбакі. Таму мы хочам купіць ім сеці, лодкі», – кажа Рафал Хібоўскі з Польскай гуманітарнай акцыі.
Вайна ў Емэне працягваецца ўжо пяць гадоў. Шыіцкія паўстанцы з групы Хуці адхілілі ад улады суніцкі ўрад. У адказ кааліцыя пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі распачала бамбардзіроўку Емэну, каб вярнуць папярэднюю ўладу.
Грамадзянская вайна прынесла ў ахвяру некалькі тысяч чалавек, а яшчэ больш зруйнавала найбяднейшую краіну рэгіёну. Паводле ААН, 20 мільёнаў чалавек у Емэне ня мае доступу да неабходнай колькасьці харчоў, а 10 мільёнаў чалавек ня ведаюць, калі змогуць чарговы раз паесьці.

Дзьве польскія дабрачынныя арганізацыі распачынаюць беспрэцэдэнтную акцыю для ахопленага грамадзянскай вайной Емэну. Збор сродкаў распачалі Польская гуманітарная акцыя і Карытас Польшча. Грошы будуць прызначаныя для емэнцаў, якія жывуць у краіне, і для ўцекачоў у адным з лягераў у суседнім Джыбуці.

«Там знаходзіцца каля 1200 чалавек. Людзі з лягеру жывуць толькі дзякуючы часовай дапамозе. Найважнейшай зьяўляецца дапамога, якая заключаецца ў адбудаваньні крыніцы даходу, стварэньне месцаў працы. Вялікая частка ўцекачоў – гэта рыбакі. Таму мы хочам купіць ім сеці, лодкі», – кажа Рафал Хібоўскі з Польскай гуманітарнай акцыі.

Вайна ў Емэне працягваецца ўжо пяць гадоў. Шыіцкія паўстанцы з групы Хуці адхілілі ад улады суніцкі ўрад. У адказ кааліцыя пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі распачала бамбардзіроўку Емэну, каб вярнуць папярэднюю ўладу.

Грамадзянская вайна прынесла ў ахвяру некалькі тысяч чалавек, а яшчэ больш зруйнавала найбяднейшую краіну рэгіёну. Паводле ААН, 20 мільёнаў чалавек у Емэне ня маюць доступу да неабходнай колькасьці харчоў, а 10 мільёнаў чалавек ня ведаюць, калі змогуць чарговы раз паесьці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт