Logo Polskiego Radia
Print

Пабіты рэкорд наведваньня Музэю Аўшвіц-Біркэнаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.01.2019 12:12
Самай вялікай групай наведвальнікаў былі палякі – 405 тысяч.
pixabay.com/Public Domain/CC0

2, 152 млн чалавек з цэлага сьвету наведалі ў мінулым годзе месца памяці, якое ахоплівае тэрыторыю былога нямецкага канцлягеру Аўшвіц-Біркэнаў. Гэта амаль на 50 тысяч больш, чым у рэкордным 2017 годзе – інфармуе прэс-служба Музэя Аўшвіц-Біркэнаў.
Самай вялікай групай наведвальнікаў былі палякі – 405 тысяч. У лідарах апынуліся таксама Вялікабрытанія – 281 тысяча, ЗША – 136 тысяч, Італія – 116 тысяч, Гішпанія – 95 тысяч і Нямеччына – 76 тысяч.
Музэй паінфармаваў, што ажно 80% чалавек выбіралі экскурсіі з правадніком.
У музэі адзначаюць, што ў мінулым годзе важнай часткай дзейнасьці пляцоўкі былі спэцыялістычныя адукацыйныя праекты. У 2018 годзе ў іх прынялі ўдзел больш за 17 тысяч удзельнікаў.
Прэс-служба таксама адзначае ролю сацыяльных парталаў, роля якіх расьце. Дзякуючы ім кожны дзень у віртуальнай прасторы паяўляліся, між іншым, гістарычная інфармацыя, фотаздымкі, апісаньні самых важных падзей у Музэі Памяці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт