Logo Polskiego Radia
Print

Вядомая польская тэнісістка стала Амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2019 16:12
Выдатная польская тэнісістка Агнешка Радваньска ў мінулым годзе скончыла сваю спартыўную кар'еру.
Агнешка РадваньскаАгнешка РадваньскаPAP/Tomasz Gzell

Вядомая польская тэнісістка стала Амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ
Выдатная польская тэнісістка Агнешка Радваньска ў мінулым годзе скончыла сваю спартыўную кар'еру.
Агнешка Радваньска(Agnieszka Radwańska) стала Амбасадарам добрай волі ЮНІСЭФ Польшча. Выдатная польская тэнісістка ў мінулым годзе скончыла сваю спартыўную кар'еру.
ЮНІСЭФ – міжнародны надзвычайны фонд дапамогі дзеям Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў здавён запрашае вядомых людзей дзейнічаць на карысьць наймалодшых.
Агнешка Радваньска пачала прафэсійную кар'еру ў спорце ў 2005 годзе. Яна зьяўляецца фіналісткай шматлікіх турніраў, у тым ліку Вялікага шлема ў Уімблдане ў 2012 годзе. Польская спартсмэнка двойчы (у 2012 і 2016 гадах) станавілася другой ракеткай сьвету ў адзіночным разрадзе.
Амбасадары добрай волі змагаюцца за правы дзяцей у сьвеце. У Польшчы гэткімі „дзіцячымі амбасадарамі” зьяўляюцца, між іншым, футбаліст Робэрт Левандоўскі (Robert Lewandowski), сьпявачка Майка Ежоўска (Majka Jeżowska), былы спартсмэн Роберт Каржанёўскі (Robert Korzeniowski) і актор Артур Жміеўскі (Artur Żmijewski).
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт