Logo Polskiego Radia
Print

У былога міністра замежных спраў Польшчы кароткая памяць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.01.2019 12:06
На якой падставе Радаслаў Сікорскі выяўляе тайны дзяржаўны дакумэнт у сваёй кнізе?
Радаслаў Сікорскі ў Сэнаце (2014 год).Радаслаў Сікорскі ў Сэнаце (2014 год).By Kancelaria Senatu Rzeczypospolitej Polskiej, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=34117716

Учора мы паведамлялі пра артыкул у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna», які пісаў, што былы міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выявіў далікатную для польскай дзяржавы інфармацыю ў сваёй кніжцы, напрыклад, наконт існаваньня ў Польшчы тайных базаў допытаў ЦРУ. Надоечы Сікорскі адказаў на закіды выданьня нa Twitter.

Былы міністар згадвае, між іншым, што за тое, каб ЦРУ магло праводзіць допыты ў Польшчы, ёй прыйшлося заплаціць іх ахвярам высокую кампэнсацыю. «Цалкам легальна». Праблема ў тым, што сьледзтва па справе тайных турмаў ЦРУ ў Польшчы ўсё яшчэ працягваецца, а польская дзяржава не прызнала афіцыйна, што такія падзеі мелі месца.

У сваіх успамінах Сікорскі піша таксама пра выказваньні Пуціна, што Львоў – гэта польскі горад, аб чым расейскі кіраўнік заявіў быццам бы падчас афіцыйных перамоваў у польскім Сопаце. Тыднёвік Newsweek Polska пісаў у 2014 годзе, што існуе на гэтую тэму нататка ў МЗС пад грыфам «сакрэтна». Калі цяпер Сікорскі зноў вяртаецца да гэтых слоў, узьнікае пытаньне, на якой падставе ён выяўляе тайны дакумэнт? І якая канчатковая вэрсія падзей? Ці тая, калі міністар казаў, што ён памыліўся, а яго самога падвяла памяць, ці тая з ягонай кнігі?

Учора, зноў жа на Twitter, былы польскі амбасадар у Ізраілі і Пакістане Ян Войцех Пякарскі напісаў, што ў кнізе нямала фрагмэнтаў, якія пацьвярджаюць, што былы міністар не ўмее захоўваць чужыя тайны.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт