У Польшчы прымаюць Нацыянальную стратэгію па анкалёгіі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
08.01.2019 12:21
Адпаведны законапраект падпіcаў прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда.
Foto: PAP/Tomasz Gzell
Гэты дакумэнт вызначае кірункі разьвіцьця польскай анкалёгіі.
Паводле дадзеных Упраўленьня прэзыдэнта, закон стварае прававую аснову для распрацоўкі і прыняцьця Нацыянальнай стратэгіі па анкалёгіі. Дакумэнт мае доўгатэрміновы характар.
Амаль год таму Вярхоўная кантрольная палата Польшчы зазначыла ў справаздачы аб эфэктыўнасьці лячэньня рака, што сытуацыя ў краіне горшая, чым у большасьці дзяржаў Эўрапейскага Зьвязу.
Штогод ад раку Польшча губляе стотысячны горад. Дэмаграфічныя прагнозы сьведчаць, што сытуацыя будзе пагаршацца, таму што большасьць выпадкаў рака выступае ў людзей ва ўзросьце 60 і больш гадоў.
Паводле справаздачы, колькасьць выпадкаў раку ў Польшчы ніжэй, чым у большасьці эўрапейскіх краін, але ўзровень сьмяротнасьці – значна вышэйшы. Кантралёры крытычна ацанілі як праграмы прафіляктыкі, так і лячэньня рака.
Нацыянальная стратэгія па анкалёгіі накіраваная на рэфармаваньне і павышэньне эфэктыўнасьці лячэньня рака ў Польшчы. Пасьля падпісаньня прэзыдэнтам законапраекту, ён будзе перададзены на разгляд у Сэйм.
ПР/юл