Logo Polskiego Radia
Print

Добры год для польскага авіяперавозьніка

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.12.2018 15:13
Кампанія «LOT» перавезла мільены пасажыраў і атрымала высокі прыбытак.
Foto: pixabay.com/CC0

Амаль 9 мільёнаў пасажыраў перавезла ў 2018 годзе кампанія «LOT» Польскія авіялініі. Гэта больш, чым плянавалася на пачатку года. Гэта вынік таго, што за апошнія гады польскі перавозьнік запусьціў 66 новых маршрутаў. Сёньня кампанія прапануе 107 спалучэньняў. У будучым годзе «LOT» разьлічвае перавезьці больш за 10 мільёнаў пасажыраў.

2018 год «LOT» скончыў з прыбыткам, якая перавышае 200 мільёнаў злотых. Гэта адбылося, нягледзячы на нядаўнія пратэсты пэрсаналу фірмы ды рост апэрацыйных выдаткаў. Так апошнія пратэсты каштавалі кампаніі 15 мільёнаў злотых.

У 2019 годзе Польскія авіялініі плянуюць пашырыць свой парк самалётаў новымі самалётамі Boeing 787 – Dreamliner. Таксама ў наступным годзе кампанія запусьціць новыя спалучэньні, у тым ліку два міжгародніх. Адно зь іх – прамы рэйс з Варшавы ў Маямі ў Злучаных Штатах.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт