Logo Polskiego Radia
Print

Манахі-паўліны зьбіраюць няўдалыя падарункі, каб даць ім другі шанец

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.12.2018 15:35
У першай чарговасьці ахвяраваныя рэчы трапляюць у шматдзетныя сем’і, да бяздомных і беспрацоўных.
pixabay.com/CC0

У дабрачынным пункце ў каталіцкім санктуары Ясна Гура ў польскай Чанстахове ўжо чарговы раз запар ладзіцца збор няўдалых падарункаў. «Падарунак, знойдзены пад ялінкай, не заўсёды трапляе ў густ, а мы хочам даць гэтым падарункам другі шанец», – кажа кіраўнік дабрачыннага пункту, айцец Шыман Ботуль.
Падарункі трапляюць да людзей у патрэбе. У першай чарговасьці ахвяраваныя рэчы трапляюць у шматдзетныя сем’і, да бяздомных і беспрацоўных. Дабрачынны пункт на Яснай Гуры існуе ўжо 16 гадоў.
Ш. Ботуль: У цяперашні час да нас штодзённа прыходзіць ад 40 да 60 чалавек. Перш за ўсё, мы стараемся дапамагаць прадуктамі харчаваньня. Гэта нашая штодзённая дапамога. Акцыя збору няўдалых падарункаў зьяўляецца дадаткам да нашай сталай дзейнасьці.
Падарункі можна таксама дасылаць поштай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт