Трагічны пажар здарыўся ноччу ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
26.12.2018 15:05
У закінутым доме пражывалі бяздомныя асобы. Верагодней за ўсё, менавіта яны прычыніліся да ўзгараньня аб’екту.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Шэсьць чалавек загінулі ў пажары драўлянага будынку ў варшаўскім раёне Жэрань. Узгараньне было заўважана позьнім вечарам у аўторак. Пажарныя службы атрымалі паведамленьне каля 22.30 вечара. Па інфармацыі Сталічнай камэндатуры паліцыі, у закінутым доме пражывалі бяздомныя асобы. Верагодней за ўсё, менавіта яны прычыніліся да ўзгараньня аб’екту.
На месцы здарэньня былі праведзеныя адпаведныя сьледчыя дзеяньні. Між іншым працаваў пракурор – з 1 гадзіны ночы да 3.20. У будынку знойдзеныя спаленыя целы ахвяр. На месцы не ўдалося ідэнтыфікаваць целы, яны былі дастаўленыя ў Цэнтар судовай мэдыцыны для правядзеньня ўскрыцьця.
ПР/нг