У Польшчы будуць прасоўваць чацьвёртую прамысловую рэвалюцыю
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.12.2018 18:12
                    
                    У першым квартале 2019 году ў Польшчы пачне дзейнічаць Фонд „Плятформа  прамысловасьці будучыні”. 
                
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
У Польшчы будуць прасоўваць чацьвёртую прамысловую рэвалюцыю
У першым квартале 2019 году ў Польшчы пачне дзейнічаць Фонд „Плятформа  прамысловасьці будучыні”. 
У першым квартале 2019 году ў Польшчы пачне дзейнічаць Фонд „Плятформа  прамысловасьці будучыні”. 
Арганізацыя будзе дапамагаць польскай эканоміцы адаптавацца да выклікаў чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі. Гаворка ідзе, між іншым, пра падтрымку лічбавых пераўтварэньняў, прадуктаў й бізнэс-мадэляў, якія выкарыстоўваюць найноўшыя дасягненьні ў галіне аўтаматызацыі, штучнага інтэлекту, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналёгій. 
Задачай фонду будзе знаёміць прадпрымальнікаў з пытаньнямі, датычнымі чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі. Падобныя арганізацыі дзейнічаюць у іншых эўрапейскіх краінах, напрыклад, у Нямеччыне. 
Першапачатковы бюджэт Фонду „Плятформа  прамысловасьці будучыні” – 2 мільёны злотых. 
аз