Саюз польскіх настаўнікаў пачынае акцыю пратэсту
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        18.12.2018 16:21
                    
                                 
                
                
                    Настаўнікі й працаўнікі адукацыі патрабуюць павелічэньня іх базавай заработнай платы на больш за 233 эўра.
                
                
                    
                        
Кіраўнік Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж.PAP/Piotr Nowak 
                     
                
                
                
               
                
                          
Саюз польскіх настаўнікаў пачынае акцыю пратэсту
Настаўнікі й працаўнікі адукацыі патрабуюць павелічэньня іх базавай заработнай платы на больш за 233 эўра.
Саюз польскіх настаўнікаў пачынае агульнанацыянальную акцыю пратэсту. Настаўнікі й працаўнікі адукацыі патрабуюць павелічэньня іх базавай зарплаты на 1 000 злотых (гэта больш за 233 эўра).
Кіраўнік Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz), пераконвае, што настаўнікі - гэта „найгорш аплачваная прафэсійная група ў Польшчы”. Аднак пакуль ён не паясьняе, якія канкрэтныя формы будзе мець пратэст. 
„Яго форма будзе вельмі разнастайная”, - заявіў Броняж. Ён адзначыў, што ў цяперашні час на бальнічным знаходзіцца каля 11 тысяч настаўнікаў. 
„Мы клапоцімся пра іх здароўе. Ніхто з настаўнікаў ня злоўжывае бюлетэнямі”, - запэўніў старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў.  
На 8 студзеня заплянаванае паседжаньне Рады грамадзкага дыялёгу Саюзу польскіх настаўнікаў, на які арганізацыя запрашае прэм'ер-міністра й міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы.
аз
 Саюз польскіх настаўнікаў пачынае агульнанацыянальную акцыю пратэсту. Настаўнікі й працаўнікі адукацыі патрабуюць павелічэньня іх базавай зарплаты на 1 000 злотых (гэта больш за 233 эўра).
Кіраўнік Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (Sławomir Broniarz) пераконвае, што настаўнікі - гэта „найгорш аплачваная прафэсійная група ў Польшчы”. Аднак, пакуль ён не паясьняе, якія канкрэтныя формы будзе мець пратэст. 
„Яго форма будзе вельмі разнастайная”, - заявіў Броняж. Ён адзначыў, што ў цяперашні час на бальнічным знаходзіцца каля 11 тысяч настаўнікаў. 
„Мы клапоцімся пра іх здароўе. Ніхто з настаўнікаў не злоўжывае бюлетэнямі”, - запэўніў старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў.  
На 8 студзеня заплянаванае паседжаньне Рады грамадзкага дыялёгу Саюзу польскіх настаўнікаў, на які арганізацыя запрашае прэм'ер-міністра й міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы.
аз