Logo Polskiego Radia
Print

Прытулак для жывёл атрымае 232 500 эўра ад Эўразьвяза

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 17.12.2018 11:17
Праграма ЭЗ па трансгранічным псупрацоўніцтве паміж Польшчай, Украінай і Беларусьсю дае магчымасьць палепшыць жыцьцё жывёл.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаФота: pixabay.com

За грошы ЭЗ і дзякуючы праграме трансгранічнай праграмы супрацоўніцтва паміж Польшчай, Украінай і Беларусьсю будзе адрамантаваны прытулак для жывёл Kundelek ў Жэшуве, а ва ўкраінскім горадзе Вінаградаў (Закарпацьце) будзе пабудаваны філіял польскага прытулку.

Асацыяцыя абароны жывёл Жэшува атрымае на гэтыя мэты 1 млн злотых (232 500 еўра). Як гаворыць прадстаўнік асацыяцыі Катажына Пакшыва, рамонт у Жэшуве пачнецца ў студзені 2019 года: «У прытулку цяпер цёмна, шумна і цяжка ўтрымліваць памяшканьне чыстым. Мы рэканструюем яго, замест рашотак вокны будуць зашклёны, а падлога будзе падагравацца. І ў жывёл, сярод якіх пераважна старыя, зьявяцца камфортныя ўмовы пражываньня».

У прытулку для бяздомных жывёл Kundelek ў Жэшуве цяпер утрымліваюцца каля 150 сабак і амаль 40 кошак.

вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт