Logo Polskiego Radia
Print

Да канца 2022 году 90% жыхароў Польшчы будуць мець доступ да газу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.12.2018 11:08
Праект разбудовы газавай сеткі рыхтуе Польская газа-нафтавая кампанія PGNiG.
photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Да канца 2022 году 90% жыхароў Польшчы будуць мець доступ да газу
Праект разбудовы газавай сеткі рыхтуе Польская газа-нафтавая кампанія PGNiG. Гэтая інфармацыя была агучаная падчас кліматычнага саміту ААН у Катавіцэ старшынём кампаніі Пятром Возьнякам.
Паводле старшыні, газ зьяўляецца адным з найменш эмісійных паліваў. «Калі мы нашымі сіламі можам газыфікаваць вялікую частку краіны, то гэта азначае, што спажывец будзе мець выбар. І цяпер няхай выбірае па-свойму», – сьцьвердзіў Возьняк і патлумачыў, што гаворка ідзе пра выбар крыніцы энэргіі самім спажыўцом.
Старшыня PGNiG браў удзел у дыскусіі ў Польскім павільёне, якая адбывалася ў рамках кліматычнага саміту COP24. Закраналася пытаньне, між іншым, пошукаў зямнога газу з традыцыйных і нетрадыцыйных крыніц.
....

Гэтая інфармацыя была агучаная падчас кліматычнага саміту ААН у Катавіцэ старшынём кампаніі Пятром Возьнякам.

Паводле старшыні, газ зьяўляецца адным з найменш эмісійных паліваў. «Калі мы нашымі сіламі можам газыфікаваць вялікую частку краіны, то гэта азначае, што спажывец будзе мець выбар. І цяпер няхай выбірае па-свойму», – сьцьвердзіў Возьняк і патлумачыў, што гаворка ідзе пра выбар крыніцы энэргіі самім спажыўцом.

Старшыня PGNiG браў удзел у дыскусіі ў Польскім павільёне, якая адбывалася ў рамках кліматычнага саміту COP24. Закраналася пытаньне, між іншым, пошукаў зямнога газу з традыцыйных і нетрадыцыйных крыніц.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт