Logo Polskiego Radia
Print

Сярод легальна працуючых у Польшчы іншаземцаў на другім месцы - беларусы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.12.2018 15:09
Упраўленьне сацыяльнага страхаваньня прадставіла статыстычныя дадзеныя.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Mediamodifier/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль 600 тыс.іншаземцаў аплочвае ў Польшчы складкі на сацыяльнае страхаваньне. Упраўленьне сацыяльнага страхаваньня прадставіла статыстычныя дадзеныя, сабраныя па ўсёй краіне.

Першае месца паводле колькасьці іншаземцаў займаюць украінцы – звыш 441 тысячы ўкраінцаў аплочвае складкі ў Польшчы, на другім месцы беларусы – 33, 6 тыс., пазьней ідуць віетнамцы (8,1 тыс.), малдаване і расейцы (па 7,3 тыс.), і грузіны (5,9 тыс.).

Сярод іншаземцаў, за якіх працадаўцы плацяць узносы ва Ўпраўленьне сацыяльнага страхаваньня, пераважаюць адносна маладыя людзі, ва ўзросьце ад 25 ды 34 гадоў. Цікава тое, што ў гэтай групе прыкладна ў два разы больш мужчын, чым жанчын.

ПАП/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт