Logo Polskiego Radia
Print

З-за небясьпечнай знаходкі прыйшлося эвакуіраваць 25 тыс. людзей

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 09.12.2018 13:16
Снарад вагай у 250 кіляграмаў быў знойдзены ў мінулы чацьвер падчас земляных работ.
PAP/Marcin Bielecki

Каля 25 тысяч чалавек прыйшлося эвакуіраваць з іх дамоў у мясцовасьці Паліцэ непадалёк ад Шчэціна. Акцыя была зьвязаная зь небясьпечнай знаходкай – авіябомбай часоў Другой сусьветнай вайны.

Снарад адпраўлены пад эскортам сапёраў на поўнач Польшчы, дзе будзе праведзены кантраляваны ўзрыў. Па інфармацыі Анны Гэмбалі з прэс-бюро Ваяводзкай камэндатуры паліцыі ў Шчэціне, перанос бомбы на транспартны сродак ды эвакуацыя жыхароў прайшлі бясьпечна і без ніякіх ускладненьняў.

Жыхары былі эвакуіраваныя ў радыюсе паўтара кілямэтра ад месца знаходжаньня снарада. Сярод эвакуіраваных былі ў тым ліку і пацыенты бальніцы. Усе былі адпраўленыя ў гімнастычную залю адной зь мясцовых школ.

Снарад вагай у 250 кіляграмаў быў знойдзены ў мінулы чацьвер падчас земляных работ.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт