Каля мяжы зь Беларусьсю затрыманыя арганізатары кантрабанды людзей
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        07.12.2018 11:32
                    
                    За арганізацыю міжнароднай злачыннай групы і шматразовае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы, падазраваным пагражае да 12 гадоў турэмнага зьняволеньня. 
                
Зімовае патруляваньне мяжы, Памежная служба Польшчыfoto: Straż Graniczna
                     
Каля мяжы зь Беларусьсю затрыманыя арганізатары кантрабанды людзей
Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы ў мястэчку Цярэспаль, што ля самай мяжы зь Беларусьсю, затрымалі 7 чалавек. Шасьцёра зь іх, гэта члены злачыннай групы, якая займаецца кантрабандай людзьмі.
Затрыманыя падазраюцца ў незаконнай перавозцы празь дзяржаўную мяжу Польшчы больш за сотні нелегальных мігрантаў зь Віетнама. Праз тэрыторыю Расеі, Украіны і Беларусі, нелегальныя мігранты перапраўляліся на тэрыторыю Польшчы, а ўжо адтуль дастаўляліся ў краіны Заходняй Эўропы.
Пракурор Караль Бархульскі паведаміў, што 5 затрыманых зьмешчаны ў ізалятар часова ўтрыманьня. Двое затрыманых адпушчаны пасьля ўнясеньне закладу. За арганізацыю міжнароднай злачыннай групы і шматразовае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы, падазраваным пагражае да 12 гадоў турэмнага зьняволеньня. 

IAR/эж