Энэргетыка зьяўляецца галоўнай тэмай дыскусіі ў Польскім павільёне падчас кліматычнага саміту COP24 у Катавіцэ. Палітыкі і экспэрты сёньня абмяркоўваюць стан польскай энэргетычнай галіны, яе посьпехі і магчымыя напрамкі разьвіцьця.
Віцэ-міністар энэргіі Гжэгаж Табішэўскі сказаў, што дэбаты будуць закранаць рапарт
«Polish Power Sector is Changing» аўтарства Польскага камітэту электраэнэргіі. «Рапарт паказвае пэўны шлях пасьля пэрыяду зьмен у польскай энэргетыцы і вельмі комплексна прэзэнтуе выклікі, якія стаялі і стаяць перад польскай энэргетыкай, і якія паказваюць посьпехі, якіх польская энэргетыка сёньня дасягнула», – сказаў Гжэгаж Табішэўскі.
Віцэ-міністар зазначае, што важна, каб гаварыць пра польскія посьпехі ў галіне. «У Польшчы мы пра гэта гаворым мала. Польская энэргетыка зрабіла шмат інвэстыцый, зьмяншаючы выкіды газаў у атмасфэру. Сёньня можна казаць пра энэргетычнае спалучэньне газу і абнаўляльных крыніц, атаму і вугалю», – дадаў віцэ-міністар энэргіі.
Падчас кліматычнага саміту COP24 у Катавіцэ адбываюцца таксама сустрэчы ў рамках гарадзкога саміту, дзе палітыкі, экспэрты і мясцовыя ўлады дыскутуюць пра ўплыў гораду і агламэрацыі на зьмены клімату ў сьвеце.
Энэргетыка зьяўляецца галоўнай тэмай дыскусіі ў Польскім павільёне падчас кліматычнага саміту COP24 у Катавіцэ. Палітыкі і экспэрты сёньня абмяркоўваюць стан польскай энэргетычнай галіны, яе посьпехі і магчымыя напрамкі разьвіцьця.
Віцэ-міністар энэргіі Гжэгаж Табішэўскі сказаў, што дэбаты будуць закранаць рапарт«Polish Power Sector is Changing» аўтарства Польскага камітэту электраэнэргіі. «Рапарт паказвае пэўны шлях пасьля пэрыяду зьмен у польскай энэргетыцы і вельмі комплексна прэзэнтуе выклікі, якія стаялі і стаяць перад польскай энэргетыкай, і якія паказваюць посьпехі, якіх польская энэргетыка сёньня дасягнула», – сказаў Гжэгаж Табішэўскі.

ав