4 сьнежня ў Польшчы сьвяткуюць традыцыйную Барбурку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.12.2018 13:02
Сьвята гарнякоў адзначаецца з ХІХ стагодзьдзя ў дзень сьвятой Барбары.
Анджэй Дуда з гарнякамі з шахты ў Бжэшчы.PAP/Jacek Bednarczyk
4 сьнежня ў Польшчы сьвяткуюць традыцыйную Барбурку (Barbórka) – Дзень гарняка. Сьвята адзначаецца з ХІХ стагодзьдзя ў дзень сьвятой Барбары. Акрамя гарнякоў, сёньня сваё сьвята адзначаюць геолягі і працаўнікі газавай прамысловасьці.
Калісьці Барбурку сьвяткавалі вельмі гучна, сёньня гэта больш сьціплая ўрачыстасьць. Яна пачынаецца ранішняй сьвятой Імшой, пасьля якой адбываецца марш аркестраў гарнякоў. Праходзяць сустрэчы, канцэрты, забавы.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда напісаў віншавальны ліст да гарнякоў. У ім ён падкрэсьліў, што польскія шахты застануцца фундамэнтам энэргетычнай бясьпекі Польшчы. «Вугаль зьяўляецца крыніцай важных грамадзкіх, эканамічных і цывілізацыйных каштоўнасьцяў», – напісаў прэзыдэнт Польшчы.

ав