Logo Polskiego Radia
Print

На 130 тыс. чалавек павялічвалася колькасьць бюракратаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.11.2018 16:30
Агулам амаль 7% палякаў, якія знаходзяцца ў працаздольным узросьце, працуюць у сэктары дзяржаўнай адміністрацыі.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі бюракратычны апарат меншы ад сярэднестатыстычнага ў аб’яднанай Эўропе, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
У другім квартале 2018 года ва ўсёй дзяржаўнай адміністрацыі Польшчы працавала крыху больш за 1 млн 100 тысяч чалавек. Гэта на 130 тысяч чалавек больш, чым 10 год таму.
То-бок амаль 7% палякаў, якія знаходзяцца ў працаздольным узросьце працуюць у сэктары дзяржаўнай адміністрацыі. Такім чынам, гэта на 0,1% меней чымсьці сярэдні паказчык у краінах Эўрапейскага Зьвязу.
Самыя высокія паказчыкі занятасьці працаздольнага насельніцтва ў дзяржаўнай адміністрацыі зафіксаваныя ў Люксэмбургу, Вугоршчыне, Францыі ды ў Славаччыне. Тамака гэты паказчык вагаецца ад 9% да 11%.
У сваю чаргу ў Фінляндыі ды Ірляндыі ўсяго толькі 4,7% і 4,8% насельніцтва ў працаздольным узросьце працуюць у дзряжадміністрацыі.

У другім квартале 2018 года ва ўсёй дзяржаўнай адміністрацыі Польшчы працавала крыху больш за 1 млн 100 тысяч чалавек. Гэта на 130 тысяч чалавек больш, чым 10 год таму.То-бок амаль 7% палякаў, якія знаходзяцца ў працаздольным узросьце, працуюць у сэктары дзяржаўнай адміністрацыі. Такім чынам, гэта на 0,1% меней чымсьці сярэдні паказчык у краінах Эўрапейскага Зьвязу.

Самыя высокія паказчыкі занятасьці працаздольнага насельніцтва ў дзяржаўнай адміністрацыі зафіксаваныя ў Люксэмбургу, Вугоршчыне, Францыі ды ў Славаччыне. Тамака гэты паказчык вагаецца ад 9% да 11%.

У сваю чаргу ў Фінляндыі ды Ірляндыі ўсяго толькі 4,7% і 4,8% насельніцтва ў працаздольным узросьце працуюць у дзряжадміністрацыі.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт