Logo Polskiego Radia
Print

«Два разы свабодныя. Палітычныя правы жанчын 1918»

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.11.2018 15:50
Выстава прадстаўляе гісторыю атрыманьня выбарчых правоў жанчынамі ў Польшчы.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каля палаца Тышкевічаў-Патоцкіх у Варшаве адкрытая выстава пад назваю «Два разы свабодныя. Палітычныя правы жанчын 1918». У вэрнісажы экспазыцыі прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Бэата Шыдла, міністар сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска, намесьнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Магдалена Гавін, а таксама дырэктар Інстытуту Пілецкага Войцех Казлоўскі.

Выстава прадстаўляе гісторыю атрыманьня выбарчых правоў жанчынамі, шлях, які павінны былі прайсьці чарговыя пакаленьні полек, каб 26 студзеня 1919 году жанчыны ў Польшчы маглі першы раз у гісторыі выбіраць дэпутатаў і дэпутатак парлямэнту.

На выставе паказаныя таксама біяграфіі полек, якія жылі пад канец 19-га – на пачатку 20-га стагодзьдзя і жанчын, якія змагаліся за поўнасьцю свабодную Польшчу пасьля атрыманьня незалежнасьці.

«Два разы свабодныя (podwójnie wolne)» – гэта цытата адной з суфражыстак, якая такім чынам пракамэнтавала падпісаньне дэкрэту 100 гадоў таму. Нагадаем, 28 лістапада 1918 году згодна дэкрэту маршала Юзэфа Пілсудскага жанчыны атрымалі як актыўныя, так і пасіўныя выбарчыя правы.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт