Польшча змагаецца з паталёгіяй на рынку працы
Кампанія „Партнэрства й занятасьць”накіраваная да ўкраінскіх працаўнікоў.
Барацьба з паталёгіяй на рынку вярбоўкі рабочых рук і працаўладкаваньня грамадзян Украіны – гэта асноўная мэта кампаніі „Партнэрства й занятасьць”, арганізаванай Польска-ўкраінскай гандлёвай палатай.
Кампанія ў першую чаргу накіраваная да ўкраінскіх працаўнікоў, польскіх і ўкраінскіх працадаўцаў і агенцтваў па вярбоўцы рабочых рук.
Віцэ-старшыня Польска-ўкраінскай гандлёвай палаты Анджэй Дрозд (Andrzej Drozd) паясьняе, што ўкраінскія мігранты ў Польшчы зьяўляюцца групай уразьлівай да розных формаў выкарыстоўваньня.
Таму вельмі важна павялічыць веды ўкраінскіх працаўнікоў наконт іх правоў і абавязкаў у Польшчы. Важная таксама дапамога ў працэсе іх адаптацыі ў Польшчы.
Паводле дадзеных дасьледаваньня „Мігранты з Украіны на польскім рынку працы”, праведзенага Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі ў супрацоўніцтве з польскай Памежнай службай, кожны чацьвёрты жыхар Украіны заяўляе, што ён гатовы працаўладкавацца нават у небясьпечных для яго ўмовах. Больш за палову апытаных, гатовыя прыехаць у Польшчы ня ведаючы раней умоў працы, а 43% гатовыя прыехаць без браніраванага начлегу.
аз