Logo Polskiego Radia
Print

М. Маравецкі: Калі ўзьнікне Nord Stream 2, ніхто не стрымае Пуціна

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.11.2018 13:07
«Калі акажацца, што ўкраінская сыстэма перасылкі газу стане непатрэбнай, то што стрымае Ў. Пуціна ад уваходу ў Кіеў».
PAP/Darek Delmanowicz

Rzeczpospolita:
Польскі прэм'ер у суботу ўдзельнічаў у канфэрэнцыі Future of Transatlantic Relations у Гамбургу. На ёй Матэвуш Маравецкі гаварыў пра будову газаправоду Nord Stream 2, супраць якому моцна выступае Польшча. «Я ведаю пазыцыю Нямеччыны, што гэта чыста бізнэс-праект, але на ўсход ад Одры ў гэта ніхто ня верыць», – гаварыў прэм’ер.
«Калі акажацца, што пасьля пабудовы Nord Stream 2, украінская сыстэма перасылкі газу зьяўляецца непатрэбнай, то што стрымае Ўладзіміра Пуціна ад уваходу ў Кіеў, – казаў у суботу ў Габмургу прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі. – Цяпер ён залежны ад перасылкі газу праз Украіну. Калі ўзьнікне Nord Stream 2, то ён перастане быць залежным».
Словы польскага кіраўніка ўраду пракамэнтаваў прэс-сакрата Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле яго, гэта «нешчасьлівае» выказваньне. «Такога тыпу інсынуацыі адносяцца да катэгорыі спробы зрабіць праект палітычным», – сказаў Пяскоў. Ён паўтарыў словы, якія шматразова гаварылі афіцыйныя прадстаўнікі расейскіх уладаў, што праект Nord Stream 2 «аплачваецца з камэрцыйнага пункту гледжаньня» і ён «абгрунтаваны эканамічна», а газ, напрыклад, з Амэрыкі – быў бы значна даражэйшым.

Niezalezna.pl

Польскі прэм'ер у суботу ўдзельнічаў у канфэрэнцыі Future of Transatlantic Relations у Гамбургу. На ёй Матэвуш Маравецкі гаварыў пра будову газаправоду Nord Stream 2, супраць якому моцна выступае Польшча. «Я ведаю пазыцыю Нямеччыны, што гэта чыста бізнэс-праект, але на ўсход ад Одры ў гэта ніхто ня верыць», – гаварыў прэм’ер.

«Калі акажацца, што пасьля пабудовы Nord Stream 2, украінская сыстэма перасылкі газу будзе непатрэбнай, то што стрымае Ўладзіміра Пуціна ад уваходу ў Кіеў, – казаў у суботу ў Габмургу прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі. – Цяпер ён залежны ад перасылкі газу праз Украіну. Калі ўзьнікне Nord Stream 2, то ён перастане быць залежным».

Словы польскага кіраўніка ўраду пракамэнтаваў прэс-сакрата Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле яго, гэта «нешчасьлівае» выказваньне. «Такога тыпу інсынуацыі адносяцца да катэгорыі спробы зрабіць праект палітычным», – сказаў Пяскоў. Ён паўтарыў словы, якія шматразова гаварылі афіцыйныя прадстаўнікі расейскіх уладаў, што праект Nord Stream 2 «аплачваецца з камэрцыйнага пункту гледжаньня» і ён «абгрунтаваны эканамічна», а газ, напрыклад, з Амэрыкі – быў бы значна даражэйшым.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт