Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве адкрылі помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.11.2018 19:41
На плошчы імя Юзэфа Пілсудзкага ўжо знаходзіцца помнік ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам, які быў адкрыты 10 красавіка бягучага году.
На плошчы Юзэфа Пілсудзкага ў цэнтры Варшавы ў суботу ўвечары адкрылі помнік прэзыдэнту Польшчы Леху КачыньскамуНа плошчы Юзэфа Пілсудзкага ў цэнтры Варшавы ў суботу ўвечары адкрылі помнік прэзыдэнту Польшчы Леху КачыньскамуPAP/Radek Pietruszka

У Варшаве адкрылі помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму
На плошчы Юзэфа Пілсудзкага ў цэнтры Варшавы ў суботу ўвечары адкрылі помнік прэзыдэнту Польшчы Леху Качыньскаму. Манумэнт устаноўлены каля будынка камандаваньня варшаўскага гарнізону, побач з помнікам Пілсудзкага. У цырымоніі адкрыцьця прынялі ўдзел прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, высокапастаўленыя польскія чыноўнікі й Яраслаў Качыньскі – брат-блізьнюк Леха, старшыня кіруючай кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Права й справядлівасьць», якога называюць «чалавекам нумар адзін у Польшчы».
На плошчы імя Юзэфа Пілсудзкага ўжо знаходзіцца помнік ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам, які быў адкрыты 10 красавіка бягучага году.
Нагадаем, прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі быў сярод 96 пасажыраў і членаў экіпажа, якія загінулі ў авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёта Ту-154М 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт