У Варшаве – сур'ёзныя абмежаваньні ў гарадзкім руху
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.11.2018 12:47
У сувязі са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы 11 лістапада ў Варшаве прадбачацца сурʼёзныя ўскладненьні ў руху транспарту.
Помнік Леху Качыньскаму на плошчы імя Юзэфа Пілсудзкага будзе адкрыты ўвечары 10 лістападаPAP/Radek Pietruszka
У Варшаве – сур'ёзныя абмежаваньні ў гарадзкім руху
У сувязі са сьвяткаваньнем 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы 11 лістапада ў Варшаве прадбачацца сурʼёзныя ўскладненьні ў руху транспарту. Ужо з сёньняшняй раніцы забаронены рух і паркоўка ў раёне плошчы імя Юзэфа Пілсудзкага, дзе сёньня ўвечары будзе адкрыты помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму. Заўтра ж на плошчы пройдуць прынагодныя ўрачыстасьці з удзелам кіраўніцтва краіны.
У нядзелю, 11 лістапада, сурʼёзныя абмежаваньні будуць уведзеныя ў розных частках гораду, перш за ўсё ў цэнтры. Заўтра ў польскай сталіцы заплянавана Бела-чырвонае шэсьце, якое ўзначаліць прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Пра падрабязнасьці можна даведацца на сайце варшаўскай мэрыі, а таксама ўпраўленьня гарадзкога транспарту Варшавы.

вс