Паляк зарабіў на беларускіх рабах мільён эўра
Дапамагалі 42-гадоваму мужчыну „адмываць” грошы дзве жыхаркі Паморскага ваяводства.
Паляк зарабіў, між іншым, на беларускіх рабах мільён эўра. 42-гадоваму мужчыну „адмываць” грошы дапамагалі дзьве жыхаркі Паморскага ваяводзтва.
Паліцыя выйшла на ашуканцаў у кастрычніку летась. Фірма падазраванага займалася нелегальным працаўладкаваньнем іншаземцаў і мясцовых жыхароў на будоўлі ў Польшчы й Швэцыі.
Шукалі ахвяраў праз рэкляму ў інтэрнэце і ў агенцтвах занятасьці. Сярод працаўнікоў былі беларусы, украінцы, грузіны, малдаване. Людзей правяралі на ўспрымальнасьць да маніпуляцыяў і паслухмянасьць.
Зь імі не падпісвалі ніякіх дамоваў або падрыхтоўвалі на мове, якой яны не маглі зразумець, забіралі пашпарты, не выплачвалі заробку або толькі яго мізэрную частку. Нязгодным пагражалі дэпартацыяй, запалохвалі, прыніжалі й нават білі.
Злачынцы маглі прымусіць да працы больш за 540 чалавек і зарабіць больш як 4,5 млн злотых (больш за 1 млн эўра).
Атрыманыя сродкі мужчына ўкладваў у свой легальны бізнэс.
Затрыманых жанчын абвінавачваюць у адмываньні грошай. Мужчыну арыштавалі на тры месяцы. Справай займаецца пракуратура Гданьску. Яму прад’явілі абвінавачваньне ў гандлі людзьмі. За гэта яму пагражае ад 3 гадоў турмы.
belsat.by/аз