Logo Polskiego Radia
Print

Паліцыянты ў Польшчы пачалі масава хварэць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.11.2018 15:09
Лісткі аб непрацаздольнасьці з-за хваробы - гэта частка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Паліцыянты ў Польшчы пачалі масава „хварэць”
Лісткі аб непрацаздольнасьці з-за хваробы - гэта частка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту.
Больш за 4 тысячы функцыянэраў сылескай паліцыі знаходзяцца на бальнічным. Гэта каля 31% ад усяго гарнізона. Масавыя лісткі аб непрацаздольнасьці з-за хваробы - гэта частка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту.
Паліцыянты патрабуюць павышэньня заработнай платы й рэформы пэнсійнай сыстэмы.
На бальнічных знаходзяцца ў першую чаргу супрацоўнікаў дарожнай паліцыі. З-за недахопу функцыянэраў кіраўніцтва сылескай паліцыі на патруляваньне накіроўвае супрацоўнікаў аддзелаў фінансаў, кадраў і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня.
У рэгіёне найгорш сытуацыя назіраецца ў гарадку Пякары Сьлёнске (Piekary Śląskie), дзе на бальнічных знаходзіцца ўжо больш чым на 70% функцыянэраў. З падобнымі праблемамі змагаюцца таксама камэндатуры ў гарадах Глівіцэ (Gliwice), Катавіцэ (Katowice), Сасновец (Sosnowiec) і Заверце (Zawiercie).
аз

Больш за 4 тысячы функцыянэраў сылескай паліцыі знаходзяцца на бальнічным. Гэта каля 31% ад усяго гарнізона. Масавыя лісткі аб непрацаздольнасьці з-за хваробы - гэта частка агульнанацыянальнай акцыі пратэсту.

Паліцыянты патрабуюць павышэньня заработнай платы й рэформы пэнсійнай сыстэмы.

На бальнічных знаходзяцца ў першую чаргу супрацоўнікi дарожнай паліцыі. З-за недахопу функцыянэраў кіраўніцтва сылескай паліцыі на патруляваньне накіроўвае супрацоўнікаў аддзелаў фінансаў, кадраў і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня.

У рэгіёне найгоршaя сытуацыя назіраецца ў гарадку Пякары Сьлёнске (Piekary Śląskie), дзе на бальнічных знаходзіцца ўжо больш чым на 70% функцыянэраў. З падобнымі праблемамі змагаюцца таксама камэндатуры ў гарадах Глівіцэ (Gliwice), Катавіцэ (Katowice), Сасновец (Sosnowiec) і Заверце (Zawiercie).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт