Скарачаецца час падарожжа з Гданьска ў Варшаву 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        06.11.2018 12:01
                    
                                 
                
                
                    Цяпер з Эльблёнга ў Гданьск паедзем ужо сучаснай хуткаснай дарогай.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
Скарачаецца час падарожжа з Гданьска ў Варшаву 
Цяпер з Эльблёнга ў Гданьск паедзем ужо сучаснай хуткаснай дарогай.
Надоечы ў эксплёатацыю быў афіцыйна здадзены чарговы адрэзак хуткаснай дарогі S7. Цяпер з Гданьска ў Эльблёнг (Elbląg) машыны паехаць ужо па сучаснай трасе. Нагадаем, у эксплёатацыю быў здадзены 40-кілямэтровы адрэзак трасы паміж згаданымі гарадамі. 
Пры гэтай нагодзе віцэ-міністар інфраструктуры Марэк Хадкевіч (Marek Chodkiewicz) абвясьціў таксама аб плянах будаўніцтва новых адрэзкаў гэтай аўтамагістралі.
IAR 3 - 2018-10-31 14:30:00 - WICEMINISTER M. CHODKIEWICZ-S7-ODDANIE ODCINKA
Марэк Хадкевіч: Я хацеў нагадаць, што ў эксплёатацыю былі здадзеныя ўжо 203 з ўсіх 333 кілямэтраў хуткаснай трасы з Гданьска ў Варшаву. У будучым годзе стартуе будаўніцтва наступнага амаль 80-кілямэтровага адрэзка дарогі з Млавы ў Плоньск (Mława -Płońsk). Астатняя частка знаходзіцца на этапе праектаваньня. Такім чынам, у 2022 або 2023 гадах з Гданьска да самой Варшавы мы зможам паехаць хуткаснай дарогай.   
Марэк Хадкевіч нагадаў, што будаўніцтва трасы з-за геалягічных умоваў рэгіёну Жулавы (Żuławy) было вельмі складаным.
az
 Надоечы ў эксплёатацыю быў афіцыйна здадзены чарговы адрэзак хуткаснай дарогі S7. Цяпер з Гданьска ў Эльблёнг (Elbląg) машыны паедуць ужо па сучаснай трасе. Нагадаем, у эксплёатацыю быў здадзены 40-кілямэтровы адрэзак трасы паміж згаданымі гарадамі. 
Пры гэтай нагодзе віцэ-міністар інфраструктуры Марэк Хадкевіч (Marek Chodkiewicz) абвясьціў таксама аб плянах будаўніцтва новых адрэзкаў гэтай аўтамагістралі.
Марэк Хадкевіч: Я хацеў нагадаць, што ў эксплёатацыю былі здадзеныя ўжо 203 з усіх 333 кілямэтраў хуткаснай трасы з Гданьска ў Варшаву. У будучым годзе стартуе будаўніцтва наступнага амаль 80-кілямэтровага адрэзка дарогі з Млавы ў Плоньск (Mława -Płońsk). Астатняя частка знаходзіцца на этапе праектаваньня. Такім чынам, у 2022 або 2023 гадах з Гданьска да самой Варшавы мы зможам паехаць хуткаснай дарогай.   
Марэк Хадкевіч нагадаў, што будаўніцтва трасы з-за геалягічных умоваў рэгіёну Жулавы (Żuławy) вельмі складанaе.
aз