Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства фінансаў Польшчы распачне рэформу падаходнага падатку

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.10.2018 12:59
У рамках зьмяненьняў у падатковай сыстэме Мінфін не мае намеру мяняць квоту вольную ад падатку, або падатак на прыходы ад капіталу.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міністэрства фінансаў Польшчы распачне рэформу падаходнага падатку
Новая сыстэма павінна быць больш простай ды больш празрыстай. Прадугледжваецца ўвядзеньне асобных норм падатку ад бізнэсу і працы.
Намесьнік міністра фінансаў Піліп Сьвітала паведаміў, што на дадзеным этапе міністэрства не плянуе павялічыць падатковага парогу ды падатковых ставак.
Прадстаўнік міністэрства адзначыў, што будучыя падатковыя новаўвядзеньні, павіны дапамагчы палякам у ашчаджаньні сродкаў. Намесьнік міністра фінансаў Піліп Сьвітала ўдакладніў, што пакуль ён ня мае паўнамоцтваў паведамляць падрабязнасьці плянаванай рэформы.
У рамках зьмяненьняў у падатковай сыстэме Мінфін не мае намеру мяняць квоту вольную ад падатку, або падатак на прыходы ад капіталу.
Плян рэформы прадугледжвае ўвядзеньне прасьцейшага падатку на працоўны даход, падатку на прыбытак прадпрыемстваў і капіталу.
эж


Новая сыстэма павінна быць больш простай ды больш празрыстай. Прадугледжваецца ўвядзеньне асобных норм падатку ад бізнэсу і працы. Намесьнік міністра фінансаў Піліп Сьвітала паведаміў, што на дадзеным этапе міністэрства не плянуе павялічыць падатковага парогу ды падатковых ставак.

Прадстаўнік міністэрства адзначыў, што будучыя падатковыя новаўвядзеньні, павіны дапамагчы палякам у ашчаджаньні сродкаў. Намесьнік міністра фінансаў Піліп Сьвітала ўдакладніў, што пакуль ён ня мае паўнамоцтваў паведамляць падрабязнасьці плянаванай рэформы.

У рамках зьмяненьняў у падатковай сыстэме Мінфін не мае намеру мяняць квоту вольную ад падатку, або падатак на прыходы ад капіталу.

Плян рэформы прадугледжвае ўвядзеньне прасьцейшага падатку на працоўны даход, падатку на прыбытак прадпрыемстваў і капіталу.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт