Logo Polskiego Radia
Print

Кракаўскае батлеечнае мастацтва трапіць у сьпіс UNESCO

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.10.2018 08:12
  • Кракаўскае батлеечнае мастацтва.mp3
Традыцыя стварэньня калядных батлеек у Кракаве сягае ХІХ стагодзьдзя і неразрыўна зьвязаная з гэтым горадам.
Раман Сахацкі, кракаўскі батлейшчык. Раман Сахацкі, кракаўскі батлейшчык. By AGawron Anna Gawrońska - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11877608

Ёсьць уступная рэкамэндацыя UNESCO аб унясеньні кракаўскага батлеечнага мастацтва ў Сьпіс нематэрыяльнай культурніцкай спадчыны чалавецтва UNESCO. Гэта будзе першая польская рэгістрацыя ў гэтым прэстыжным сьпісе.
Уступная рэкамэндацыя дае 99% упэўненасьці, што Польшча трапіць у сьпіс. Кіраўнік Аддзелу фальклёру і традыцыі Кракава ў Гістарычным музэі горада Кракава Анджэй Шока адзначыў, што музэй і батлейшчыкі вельмі ганарацца атрыманай рэкамэндацыяй, якая зьяўляецца пацьверджаньнем таго, што кракаўскае батлеечнае мастацтва зьяўляецца сапраўдным скарбам.
Канчатковае рашэньне будзе прынятае на пераломе лістапада і сьнежня.
Традыцыя стварэньня калядных батлеек у Кракаве сягае ХІХ стагодзьдзя і неразрыўна зьвязаная з гэтым горадам. Кракаўская батлейка – гэта канструкцыя, якая прадстаўляе біблейную сцэну Божага Нараджэньня на фоне найбольш вядомых будынкаў і аб’ектаў Кракава. Часта ў кракаўскіх ясьлях фігуркі прадстаўляюць гістарычныя і сучасныя грамадзкія падзеі, зьвязаныя з кракаўскім жыцьцём, але таксама ў кантэксьце падзей у краіне і ў сьвеце. Часьцей за ўсё, фігуры рухаюцца пры дапамозе розных мэханізмаў, а дадатковым эфэктных элемэнтам зьяўляецца асьвятленьне.
Кожны год у першы чацьвер сьнежня аўтары батлеек зьбіраюцца на Rynku Głównym (галоўная плошча) Кракава, каб паказаць свае працы, якія ацэньваюць экспэрты. Конкурс праводзіцца цыклічна з 1937 году, з перапынкам на Другую сусьветную вайну. У Гістарычным музэі горада Кракава можна паглядзець батлейкі на пасьляконкурснай выставе.
Кракаўскія батлейкі прафэсійна выконваюць каля 40 мастакоў. У кожнага з іх свая ўласная тэхніка выкананьня. Рэкардзістам зьяўляецца 79-гадовы Мацей Мошаў, які на працягу 58 гадоў удзельнічае ў конкурсе кракаўскіх батлеек і ажно 34 разы атрымліваў першыя месцы ў конкурсе. «Батлеечная мастацтва – гэта гіганцкая праца, якой патрэбны запал», – гаворыць Мацей Мошаў. Падрыхтоўка батлейкі на конкурс займае ў яго каля 4 тысяч гадзін.

Ёсьць уступная рэкамэндацыя UNESCO аб унясеньні кракаўскага батлеечнага мастацтва ў Сьпіс нематэрыяльнай культурніцкай спадчыны чалавецтва UNESCO. Гэта будзе першая польская рэгістрацыя ў гэтым прэстыжным сьпісе.

Уступная рэкамэндацыя дае 99% упэўненасьці, што Польшча трапіць у сьпіс. Кіраўнік Аддзелу фальклёру і традыцыі Кракава ў Гістарычным музэі горада Кракава Анджэй Шока адзначыў, што музэй і батлейшчыкі вельмі ганарацца атрыманай рэкамэндацыяй, якая зьяўляецца пацьверджаньнем таго, што кракаўскае батлеечнае мастацтва - гэта сапраўдны скарб.
Канчатковае рашэньне будзе прынятае на пераломе лістапада і сьнежня.

Традыцыя стварэньня калядных батлеек у Кракаве сягае ХІХ стагодзьдзя і неразрыўна зьвязаная з гэтым горадам. Кракаўская батлейка – гэта канструкцыя, якая прадстаўляе біблейную сцэну Божага Нараджэньня на фоне найбольш вядомых будынкаў і аб’ектаў Кракава. Часта ў кракаўскіх ясьлях фігуркі прадстаўляюць гістарычныя і сучасныя грамадзкія падзеі, зьвязаныя з кракаўскім жыцьцём, але таксама ў кантэксьце падзей у краіне і ў сьвеце. Часьцей за ўсё, фігуры рухаюцца пры дапамозе розных мэханізмаў, а дадатковым эфэктных элемэнтам зьяўляецца асьвятленьне.

Кожны год у першы чацьвер сьнежня аўтары батлеек зьбіраюцца на Rynku Głównym (галоўная плошча) Кракава, каб паказаць свае працы, якія ацэньваюць экспэрты. Конкурс праводзіцца цыклічна з 1937 году, з перапынкам на Другую сусьветную вайну. У Гістарычным музэі горада Кракава можна паглядзець батлейкі на пасьляконкурснай выставе.

Кракаўскія батлейкі прафэсійна выконваюць каля 40 мастакоў. У кожнага з іх свая ўласная тэхніка выкананьня. Рэкардзістам зьяўляецца 79-гадовы Мацей Мошаў, які на працягу 58 гадоў удзельнічае ў конкурсе кракаўскіх батлеек і ажно 34 разы атрымліваў першыя месцы ў конкурсе. «Батлеечная мастацтва – гэта гіганцкая праца, якой патрэбны запал», – гаворыць Мацей Мошаў. Падрыхтоўка батлейкі на конкурс займае ў яго каля 4 тысяч гадзін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт