Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўручылі ўзнагароду „Сьведак гісторыі”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.10.2018 10:11
Узнагарода прысуджаецца за асаблівыя заслугі ў распаўсюджваньні ведаў пра сучасную гісторыю Польшчы.
Photo: pasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ужо ў чацьвёрты раз Інстытут нацыянальнай памяці прызнаў узнагароду „Сьведак гісторыі”. Узнагарода прысуджаецца асобам і арганізацыям за межамі краіны за асаблівыя заслугі ў распаўсюджваньні ведаў пра сучасную гісторыю Польшчы.

Падчас цырымоніі ўручэньня ўзнагародаў старшыня ІНП Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) падзякаваў усім, хто для захаваньня памяці пра польскую гісторыю прысьвячае свой час, намаганьні й грошы.

У агульнай складанасьці ў гэтым годзе былі ўзнагароджаны тры асобы й тры ўстановы, у тым ліку Музэй памяці 2-га Польскага корпуса ў Італіі, Камітэт па доглядзе за могілкамі Роса ў Вільні й Польская асацыяцыя ў Яганэсбургу.

Узнагароду атрымаў таксама францускі вучань Якуб Вагон (Jakub Vaugon ), які пратэставаў супраць гістарычнай хлусьні ў падручніку пра супрацу палякаў зь немцамі ў канцлягеры ў Трэблінцы. Узнагароджаны быў таксама Габрыэль Гарсон (Gabriel Garcon) за прасоўваньне гісторыі Польшчы ў Францыі й Вацлаў Вілкайць (Wacław Wiłkojć) за памяць пра палякаў забітых немцамі ў Сьвянцянскім раёне Летувы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт