Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: Каб быць інавацыйнай, дзяржава павінна асвайваць космас

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2018 15:49
Суперніцтва ў касьмічнай галіне было тэмай канфэрэнцыі «Тэхналёгіі будучыні», якая прайшла ў прэзыдэнцкім палацы.
Прэзыдэнт Польшчы на канфэрэнцыі «Тэхналёгіі будучыні».Прэзыдэнт Польшчы на канфэрэнцыі «Тэхналёгіі будучыні».PAP/Marcin Obara

Суперніцтва ў касьмічнай галіне было тэмай канфэрэнцыі «Тэхналёгіі будучыні», якая прайшла ў прэзыдэнцкім палацы. Прадстаўнікі галіны гаварылі, між іншым, пра магчымасьці польскага касьмічнага сэктара.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў на адкрыцьці сустрэчы, што Польшча будзе інавацыйнай краінай тады, калі возьме ўдзел у саперніцтве ў касьмічнай галіне. Паводле прэзыдэнта, заваёўваньне космасу зьвязанае з тэхналягічным разьвіцьцём, амбіцыёзнай працай над новымі тэхналёгіямі і вынаходніцтвамі. Паводле Анджэя Дуды, гэтае спаборніцтва зьяўляецца складаным, але зьяўляецца рухавіком для чалавецтва.
Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч адзначыла, што польская галіна мае чым пахваліцца.
Я. Эмілевіч: Больш за 80 аб’ектаў для дасьледаваньня космасу, апрацаваных палякамі, знаходзяцца ў сонечнай сыстэме.
Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгій апрацавала Польскую касьмічную стратэгію. Паводле яе, да 2030 году ўдзел польскіх арганізацый у гэтай сфэры дасягне 3%. Глябальны абарот складае 330 мільярдаў даляраў і стала расьце.

Прадстаўнікі галіны гаварылі, між іншым, пра магчымасьці польскага касьмічнага сэктара.

Прэзыдэнт Анджэй Дуда падкрэсьліў на адкрыцьці сустрэчы, што Польшча будзе інавацыйнай краінай тады, калі возьме ўдзел у саперніцтве ў касьмічнай галіне. Паводле прэзыдэнта, заваёўваньне космасу зьвязанае з тэхналягічным разьвіцьцём, амбіцыёзнай працай над новымі тэхналёгіямі і вынаходніцтвамі.

Паводле Анджэя Дуды, гэтае спаборніцтва зьяўляецца складаным, але зьяўляецца рухавіком для чалавецтва.

Міністар прадпрымальніцтва і тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч адзначыла, што польская галіна мае чым пахваліцца: "Больш за 80 аб’ектаў для дасьледаваньня космасу, апрацаваных палякамі, знаходзяцца ў сонечнай сыстэме".

Міністэрства прадпрымальніцтва і тэхналёгій апрацавала Польскую касьмічную стратэгію. Паводле яе, да 2030 году ўдзел польскіх арганізацый у гэтай сфэры дасягне 3%. Глябальны абарот складае 330 мільярдаў даляраў і стала расьце.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт