38 беларускіх прадпрыемстваў возьмуць удзел у бізнэс-форуме ў Варшаве
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.10.2018 15:51
Польска-беларускі бізнэс-форум прымеркаваны да візыту ў Польшчу Міхаіла Мясніковіча.
Ілюстрацыйны здымакwww.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Прадстаўнікі 38 беларускіх прадпрыемстваў з розных галін прамысловасьці (харчовай, фінансавай, аўтамабільнай, мэблевай, мэталюргічнай, банкаўскай, аўтамабільнай, гандлёвай, хімічнай ды інш.) возьмуць удзел у Польска-беларускім бізнэс-форуме, які заплянаваны на 24 кастрычніка. Падзея прымеркаваная да візыту ў Польшчу старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча.
На Польска-беларускі бізнэс-форум запрашае Нацыянальная эканамічная палата Польшчы (Krajowa Izba Gospodarcza) у супрацоўніцтве з Сэнатам РП, Міністэрствам прадпрымальніцтва і тэхналёгіі ды Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.
Галоўныя мэты мерапрыемства – паглыбленьне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай ды Беларусяй, а таксама магчымасьць непасрэдных кантактаў паміж прадпрымальнікамі з дзьвюх краін.
KIG/нг