Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца дабрачынная акцыя Польскага радыё "Ялінкі Адзінкі"

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 21.10.2018 14:09
Удзельнікі павінны прадставіць сваё ўяўленьне сьвятаў нараджэньня Ісуса Хрыста.
pixabay.com/CC0

У сямнаццаты раз сёньня пачынаецца сьвяточная акцыя Першай праграмы Польскага радыё пад назваю «Ялінкі Адзінкі». Гэта мастацкі конкурс для дзяцей, якія ў сваіх працах павінны паказаць «Таямніцу Божага нараджэньня». «Ялінкі Адзінкі» – гэта адна са шматлікіх дабрачынных падзей, якія праводзіць Польскае радыё з мэтай памагчы тым, каму дапамога неабходная.

У конкурсе могуць удзельнічаць дзеці з 6 да 16 гадоў. Удзельнікі павінны намаляваць, наклеіць, выразаць або прадставіць у іншай форме сваё ўяўленьне сьвятаў з нагоды нараджэньня Ісуса Хрыста. Працы неабходна прыслаць у Польскае Радыё. Пазьней найлепшыя работы будуць выстаўленыя на аўкцыён. Грошы, атрыманыя такім чынам, будуць перададзеныя ў дабрачынную фундацыю Анны Дымнай «Нягледзячы ні на што» і фундацыю «Дапамажы мне жыць».

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт