Аўтамабіль упаў у канал гдыньскага порту (абноўлена)
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.10.2018 13:14
Каля 3.30 легкавая машына пратараніла шлягбаум на тэрыторыі портавага тэрміналу.
PAP/Roman Jocher
Цела маладога мужчыны знойдзенае ў аўтамабілі, які ўпаў у канал гдыньскага порту. На месцы з раніцы працавала каманда вадалазаў з пажарнай аховы і паліцыя. Ідзе расьсьледаваньне абставінаў здарэньня.
Паводле ранейшай інфармацыі, каля 3.30 легкавая машына пратараніла шлягбаум на тэрыторыі портавага тэрміналу. Кароткі час яна паезьдзіла па тэрыторыі порту, а пазьней зьнікла з вачэй супрацоўнікаў, якія паведамілі ў паліцыю і пажарную ахову. Вадалаз, сышоўшы пад ваду, паведаміў, што ў аўто знаходзяцца целы двух чалавек. Тады пачалася апэрацыя выцягваньня машыны з-пад вады. Аказалася аднак, што ў машыне знаходзіўся толькі адзін чалавек.
ІАР ПР/PAP/нг