Па ўсёй Польшчы праходзяць муніцыпальныя выбары
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
21.10.2018 09:52
Палякі выбяруць больш за 46 тыс. дэпутатаў мясцовых радаў, паўтары тысячы войтаў, 823 бургамістраў і 107 мэраў гарадоў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
У Польшчы праходзяць муніцыпальныя выбары. Грамадзяне краіны выбіраюць мясцовых дэпутатаў, войтаў, бургамістраў і мэраў гарадоў. Дзеля таго, каб прагаласаваць, неабходна мець дакумэнт са здымкам, які пацьвярджае асобу.
Дзяржаўная выбарчая камісія заклікае, каб на выбарчых лістах нічога не дапісваць, а крыжык у месцы для галасаваньня паставіць выразна, каб не было сумненьняў наконт сапраўднасьці голасу. Таксама Выбаркам нагадвае, што па ўсёй дзяржаве ўведзеная выбарчая цішыня, гэта значыць, што да канца галасваньня нельга праводзіць якой-калечы агітацыі за канкрэтных кандыдатаў або партыі ці камітэты.
Агулам палякі выбяруць больш за 46 тыс. дэпутатаў мясцовых радаў, паўтары тысячы войтаў, 823 бургамістраў і 107 мэраў гарадоў. Зарэгістравана больш за 30,24 млн. асоб з правам голасу. Выбары пройдуць у 26983 выбарчых акругах.
нг