Дзяржава адкупіла аэрапорт у Радаме
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.10.2018 17:19
Авіяпорт будзе ўключаны ў буйны дзяржаўны праект Цэнтральны камунікацыйны порт.
Radom airport. Photo: Facebook.com/Port Lotniczy Radom
За 12 млн 700 тысяч злотых Дзяржаўнае прадпрыемства авіяпартоў (Przedsiębiorstwo Państwowe porty Lotnicze) купіла абанкручаны авіяпорт у Радаме. Гэты аэрапорт быў уласнасьцю мясцовых уладаў. Зьдзелка адбылася ў прысутнасьці прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага. Авіяпорт у Радаме будзе ўключаны ў буйны дзяржаўны праект Цэнтральны камунікацыйны порт (CPK). Плянуецца, што Радам будзе абслугоўваць чартэрныя і нізкабюджэтныя авіялініі. Яго задачай будзе зьмяншэньне нагрузкі аэрапорту Акэнце ў Варшаве. Заплянавана, што аэрапорт у Радаме будзе добра спалучаны дарожнымі і чыгуначнымі шляхамі з Цэнтральным камунікацыйным партом.
На першым этапе перабудовы дзяржава ўкладзе ў радамскі аэрапорт 425 млн злотых. Да 2,5 кілямэтраў будзе падоўжаная стартавая паласа, плянуецца збудаваць новы пасажырскі тэрмінал, цяперашні прыйдзецца разбурыць, паўстане вялікая паркоўка для аўтамабіляў.
Чакаецца, што новы-стары аэрапорт у Радаме пачне прымаць пасажыраў вясной 2020 г.
яс