Затрыманыя мужчыны, якія абражалі таксіста-ўкраінца
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.10.2018 11:57
Мужчынам пагражае да пяці гадоў турмы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Паліцыя затрымала трох мужчын, якія абражалі таксіста, які паходзіць з Украіны, а пасьля ўкралі ў яго аўтамабіль – паінфармавала Ваяводзкая паліцыя ў Аполі.
Здарэньне адбылося 4 кастрычніка ў Аполі. Пасьля поўначы ў таксі селі трое мужчын. Калі пасажыры зразумелі, што 21-гадовы кіроўца зьяўляецца іншаземцам, то пачалі яго абражаць. У пэўны момант таксіст затрымаў аўтамабіль, высеў з яго і пачаў выклікаць паліцыю да ўсё больш агрэсіўных пасажыраў. У гэтым часе адзін з пасажыраў сеў за руль і таксі паехала, пакінуўшы кіроўцу.
Паліцыянты затрымалі двух мужчын ва ўзросьце 22 і 27 гадоў у Аполі. Яны пачулі абвінавачаньні ў абразе на нацыянальнай глебе. Трэцяга мужчыну 32-гадоў затрымалі ў Кракаве, дзе таксама быў знойдзены скрадзены аўтамабіль. Ён будзе таксама адказваць за крадзеж аўтамабіля. Мужчынам пагражае да пяці гадоў турмы.
....

ав