Logo Polskiego Radia
Print

Польскія жанчыны хочуць кіраваць муніцыпалітэтамі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.10.2018 07:58
У выбарах у органы мясцовага самакіраваньня прыме ўдзел рэкордная колькасьць жанчын-палітыкаў: 40% усіх кандыдатаў – гэта кабеты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Gazeta Wyborcza паведамляе пра тое, што ў польскіх выбарах у органы мясцовага самакіраваньня, першы тур якіх адбудзецца ўжо 21 кастрычніка, прыме ўдзел рэкордная колькасьць жанчын-палітыкаў. 40% усіх кандыдатаў – гэта жанчыны. Гэта самы высокі паказчык з 2006 года.
Газэта адзначае, што ў 54 гмінах за пасады войта, бургамістра й мэра будуць змагацца выключна прадстаўніцы прыгожага полу.
Чаму ўсё больш жанчын ідзе ў палітыку? На гэтае пытаньне адказвае сацыёляг Малгажата Фушара: «Яны ўсьвядомілі, што дастаткова доўга рашэньні аб іх жыцьці прымаліся бязь іх удзелу».
Паводле яе слоў, большасьць кандыдатак – гэта актывісткі няўрадавых арганізацый, асацыяцый і гарадзкіх сацыяльных рухаў.
«Палітыка перастала разглядацца як выключна мужчынская справа», – цытуе выданьне сацыёляга з Варшаўскага ўнівэрсытэту Томаша Саберайскага.
На думку Малгажаты Фушары, такім чынам жанчыны хочуць атрымаць прамы ўплыў на тое, што адбываецца ў гмінах, дзе яны жывуць.
Таксама экспэрты адзначаюць, што ў выбарах мае намер прыняць удзел старэйшае пакаленьне жанчын. «Пакаленьне, якое спачатку думала пра дзяцей, а потым пра кар'еру, цяпер хоча выказаць сваё меркаваньне», – падсумоўвае сацыёляг Малгажата Фушара.

Gazeta Wyborcza паведамляе пра тое, што ў польскіх выбарах у органы мясцовага самакіраваньня, першы тур якіх адбудзецца ўжо 21 кастрычніка, прыме ўдзел рэкордная колькасьць жанчын-палітыкаў. 40% усіх кандыдатаў – гэта жанчыны. Гэта самы высокі паказчык з 2006 года.

Газэта адзначае, што ў 54 гмінах за пасады войта, бургамістра й мэра будуць змагацца выключна прадстаўніцы прыгожага полу.Чаму ўсё больш жанчын ідзе ў палітыку? На гэтае пытаньне адказвае сацыёляг Малгажата Фушара: «Яны ўсьвядомілі, што дастаткова доўга рашэньні аб іх жыцьці прымаліся бязь іх удзелу».

Паводле яе слоў, большасьць кандыдатак – гэта актывісткі няўрадавых арганізацый, асацыяцый і гарадзкіх сацыяльных рухаў.«Палітыка перастала разглядацца як выключна мужчынская справа», – цытуе выданьне сацыёляга з Варшаўскага ўнівэрсытэту Томаша Саберайскага.

На думку Малгажаты Фушары, такім чынам жанчыны хочуць атрымаць прамы ўплыў на тое, што адбываецца ў гмінах, дзе яны жывуць.

Таксама экспэрты адзначаюць, што ў выбарах мае намер прыняць удзел старэйшае пакаленьне жанчын. «Пакаленьне, якое спачатку думала пра дзяцей, а потым пра кар'еру, цяпер хоча выказаць сваё меркаваньне», – падсумоўвае сацыёляг Малгажата Фушара.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт