Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў на прэс-канфэрэнцыі, што будаўніцтва другой галіны Паўночнага газаправода, які павінен злучыць Расею зь Нямеччынай, адбываецца насуперак інтарэсам часткі краін Эўрапейскага Зьвязу, а гэта, на яго думку, разьбівае адзінства супольнасьці.
Гаспадар сустрэчы, прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска выказаў погляд, што Nord Stream 2 стане для Расеі сродкам шантажу ў дачыненьні да Ўкраіны ў сфэры паставак газу. Паводле яго слоў, эўрапейскія краіны павінны імкнуцца да дывэрсыфікацыі энергазабеспячэньня.
Польскі прэзыдэнт Дуда заявіў, што супраць праекта Nord Stream 2 выступае ўся Вышаградзкая група, аднак кіраўнікі Чэхіі й Вугоршчыны не захацелі на прэс-канфэрэнцыі выказацца на гэтую тэму.Польшча, балтыйскія краіны ды Ўкраіна выступаюць супраць будаўніцтва другой галіны Паўночнай плыні, асьцерагаючыся парушэньня энэргетычнай раўнавагі ў Эўропе.
Прэзыдэнты Славаччыны ды Польшчы падтрымалі захаваньне санкцый у дачыненьні да Расеі.Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся на двухдзённым саміце краін Вышаградзкай групы (Чэхія, Славаччына, Вугоршчына і Польшча) былі выклікі, якія стаяць перад Эўропай, сацыяльная палітыка і разьвіцьцё тэхналёгій. Пасьля прэзыдэнтаў на саміце ў Браціславе, сталіцы Славаччыны, сустракаюцца кіраўнікі парлямэнтаў краін Вышаградзкай чацьвёркі.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў на прэс-канфэрэнцыі, што будаўніцтва другой галіны Паўночнага газаправода, які павінен злучыць Расею зь Нямеччынай, адбываецца насуперак інтарэсам часткі краін Эўрапейскага Зьвязу, а гэта, на яго думку, разьбівае адзінства супольнасьці.
Гаспадар сустрэчы, прэзыдэнт Славаччыны Андрэй Кіска выказаў погляд, што Nord Stream 2 стане для Расеі сродкам шантажу ў дачыненьні да Ўкраіны ў сфэры паставак газу. Паводле яго слоў, эўрапейскія краіны павінны імкнуцца да дывэрсыфікацыі энергазабеспячэньня.
Польскі прэзыдэнт Дуда заявіў, што супраць праекта Nord Stream 2 выступае ўся Вышаградзкая група, аднак кіраўнікі Чэхіі й Вугоршчыны не захацелі на прэс-канфэрэнцыі выказацца на гэтую тэму.
Польшча, балтыйскія краіны ды Ўкраіна выступаюць супраць будаўніцтва другой галіны Паўночнай плыні, асьцерагаючыся парушэньня энэргетычнай раўнавагі ў Эўропе.
Прэзыдэнты Славаччыны ды Польшчы падтрымалі захаваньне санкцый у дачыненьні да Расеі. Сярод тэмаў, якія абмяркоўваліся на двухдзённым саміце краін Вышаградзкай групы (Чэхія, Славаччына, Вугоршчына і Польшча) былі выклікі, якія стаяць перад Эўропай, сацыяльная палітыка і разьвіцьцё тэхналёгій.
Пасьля прэзыдэнтаў на саміце ў Браціславе, сталіцы Славаччыны, сустракаюцца кіраўнікі парлямэнтаў краін Вышаградзкай чацьвёркі.
эж