Logo Polskiego Radia
Print

Выкрыта маштабнае махлярства зьвязанае з ПДВ

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 12.10.2018 13:38
Гаспадарчыя суб'екты, якія ўдзельнічалі ў злачынных махінацыях, існавалі на тэрыторыі Мазавецкага ды Сілезскага ваяводзтваў у Польшчы, а таксама ў Чэхіі ды Славаччыньне.
www.pixabay.com

Выкрыта буйное махлярства зьвязанае з ПДВ
Пяць чалавек затрыманыя й часова арыштаваныя на 3 месяцы за спробу крадзяжу больш як 340 мільёнаў злотых (або прыкладна 90 мільёнаў даляраў ) падатку на дадатковую вартасьць (ПДВ). «Працаўнікам Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў паліцыі і Падляскага мытна-падатковага ўпраўленьня ў Беластоку ўдалося прадухіліць плацёж вышэйзгаданай сумы», – паведаміла прэс-сакратар Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў паліцыі камісар Івона Юркевіч.
«Як высьветліла сьледзтва, арганізаваная злачынная група міжнароднага характару дзейнічала ў 2015-2016 гадах. Яе члены займаліся абаротам дробных прадуктовых і прамысловых тавараў. Работнікі фірмаў выстаўлялі фіктыўныя рахункі ПДВ і дакумэнтальна пацьвярджалі выкананьне не існуючых паслуг», – патлумачыла камісар Юркевіч.
Гаспадарчыя суб'екты, якія ўдзельнічалі ў злачынных махінацыях, існавалі на тэрыторыі Мазавецкага і Сілезскага ваяводзтваў у Польшчы, а таксама ў Чэхіі ды Славаччыньне.
Падазраваным пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
эж

Пяць чалавек затрыманыя й часова арыштаваныя на 3 месяцы за спробу крадзяжу больш як 340 мільёнаў злотых (або прыкладна 90 мільёнаў даляраў ) падатку на дадазенгую вартасьць (ПДВ).

«Супрацоўнікам Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў паліцыі і Падляскага мытна-падатковага ўпраўленьня ў Беластоку ўдалося прадухіліць плацёж вышэйзгаданай сумы», – паведаміла прэс-сакратар Цэнтральнага бюро расьсьледаваньняў паліцыі камісар Івона Юркевіч.

«Як высьветліла сьледзтва, арганізаваная злачынная група міжнароднага характару дзейнічала ў 2015-2016 гадах. Яе члены займаліся абаротам дробных прадуктовых і прамысловых тавараў. Работнікі фірмаў выстаўлялі фіктыўныя рахункі ПДВ і дакумэнтальна пацьвярджалі выкананьне не існуючых паслуг», – патлумачыла камісар Юркевіч.

Гаспадарчыя суб'екты, якія ўдзельнічалі ў злачынных махінацыях, існавалі на тэрыторыі Мазавецкага ды Сілезскага ваяводзтваў у Польшчы, а таксама ў Чэхіі ды Славаччыньне.

Падазраваным пагражае да 10 гадоў турэмнага зьняволеньня.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт