Logo Polskiego Radia
Print

Калекцыі Нацыянальнага музэя ў Кракаве можна будзе паглядзець у сеціве

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.10.2018 13:52
Выбраныя інтэр’еры і калекцыі музэя трапяць на плятформу Google Arts&Culture.
pixabay.com/Public Domain CC0

Карыстальнікі інтэрнэту з цэлага сьвету змогуць наведваць Нацыянальны музэй у Кракаве. Выбраныя інтэр’еры і калекцыі музэя трапяць на плятформу Google Arts&Culture, на якой свае творы выстаўляе больш за 1500 установаў культуры з 70 краін.
Інжынеры фірмы ўжо робяць фотаздымкі ў галоўным будынку Нацыянальнага музэя. На плятформе будуць зьмешчаны сталыя выставы ня толькі з Галоўнага будынку, але таксама з Сукенніц, Дому Яна Матэйкі і Палаца біскупа Эразма Цёлкі.
Падобныя здымкі ўжо зробленыя ў некалькіх польскіх музэях, між іншым, у Каралеўскім замку ў Варшаве ці Музэі гісторыі польскіх габрэяў Полін.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт