Logo Polskiego Radia
Print

Польшча патлумачыла прычыны дэпартацыі чачэнца ў Расею

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2018 15:07
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы паведаміла прычыны выдаленьня з краіны чачэнца Азамата Б.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Польшча патлумачыла прычыны дэпартацыі чачэнца ў Расею
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы паведаміла прычыны выдаленьня з краіны чачэнца Азамата Б.
Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы паведаміла прычыны выдаленьня з краіны чачэнца Азамата Б. Мужчына быў дэпартаваны з Польшчы 31 жніўня 2018 году паводле рашэньня старшыні Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы на падставе ўласнай інфармацыі агенцтва й дадзеных, якія польскаму боку перадалі спэцыяльныя службы краін-партнэраў і суб'екты міжнароднага права.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-сакратара міністра каардынатара спэцслужбаў Польшчы. Паводле дакумэнту, на рашэньне аб выдаленьні чачэнца паўплывала, між іншым, інфармацыя пра яго ўдзел ва ўзброеных дзеяньнях на Блізкім Усходзе ў шэрагах „Ісламскага дзяржавы” у 2014 годзе, а таксама кантакты з радыкаламі й асобамі, якія займаюцца кантрабандай зброі.
Як тлумачыць Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы, па інфармацыі нямецкіх спэцслужбаў, Азамат Б. лічыцца членам тэрарыстычнай арганізацыі. „У 2017 годзе Europol унёс яго ў сьпіс асобаў, якія падтрымліваюць тэрарыстычныя арганізацыі, а таксама кваліфікаваў яго як ісламскага баевіка”, - чытаем у заяве.
Польскія спэцслужбы таксама адзначаюць, што Польшча не прызнае ўдзелу ў вайне за незалежнасьць Чачніі за падставу для дэпартацыі з тэрыторыі Рэспублікі Польшча чачэнцаў, якія знаходзяцца на ейнай тэрыторыі краіны.
„Аднак Польшча ня можа й ня будзе пагаджацца на супрацьзаконныя дзеяньні й пагрозы, якія вынікаюць з радыкальных настрояў замежнікаў, якія знаходзяцца на ейнай тэрыторыі”, - гаворыцца ў паведамленьні Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.
Нагадаем, у пачатку верасьня кіраўнік няўрадавай арганізацыі Human Rights Analysis Center Ахмед Гісаеў паведаміў у Facebook, што ў Чачні выкралі дэпартаванага з Польшчы ў Расею бежанца Азамата Байдуева.
Затым Міністэрства ўнутраных спраў Чачэнскай Рэспублікі паведаміла, што Азамат Байдуеў, які быў дэпартаваны з Польшчы ў Расею, затрыманы ў сувязі з падазрэньнем у прыналежнасьці да незаконных узброеных фарміраваньняў.
аз

Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы паведаміла прычыны выдаленьня з краіны чачэнца Азамата Б. Мужчына быў дэпартаваны з Польшчы 31 жніўня 2018 году паводле рашэньня старшыні Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы на падставе ўласнай інфармацыі агенцтва й дадзеных, якія польскаму боку перадалі спэцыяльныя службы краін-партнэраў і суб'екты міжнароднага права.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-сакратара міністра каардынатара спэцслужбаў Польшчы. Паводле дакумэнту, на рашэньне аб выдаленьні чачэнца паўплывала, між іншым, інфармацыя пра яго ўдзел ва ўзброеных дзеяньнях на Блізкім Усходзе ў шэрагах „Ісламскага дзяржавы” у 2014 годзе, а таксама кантакты з радыкаламі й асобамі, якія займаюцца кантрабандай зброі.

Як тлумачыць Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы, па інфармацыі нямецкіх спэцслужбаў, Азамат Б. лічыцца членам тэрарыстычнай арганізацыі. „У 2017 годзе Europol унёс яго ў сьпіс асобаў, якія падтрымліваюць тэрарыстычныя арганізацыі, а таксама кваліфікаваў яго як ісламскага баевіка”, - чытаем у заяве.

Польскія спэцслужбы таксама адзначаюць, што Польшча не прызнае ўдзелу ў вайне за незалежнасьць Чачні за падставу для дэпартацыі з тэрыторыі Рэспублікі Польшча чачэнцаў, якія знаходзяцца на ейнай тэрыторыі краіны.

„Аднак Польшча ня можа й ня будзе пагаджацца на супрацьзаконныя дзеяньні й пагрозы, якія вынікаюць з радыкальных настрояў замежнікаў, якія знаходзяцца на ейнай тэрыторыі”, - гаворыцца ў паведамленьні Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Нагадаем, у пачатку верасьня кіраўнік няўрадавай арганізацыі Human Rights Analysis Center Ахмед Гісаеў паведаміў у Facebook, што ў Чачні выкралі дэпартаванага з Польшчы ў Расею бежанца Азамата Байдуева.

Затым Міністэрства ўнутраных спраў Чачэнскай Рэспублікі паведаміла, што Азамат Байдуеў, які быў дэпартаваны з Польшчы ў Расею, затрыманы ў сувязі з падазрэньнем у прыналежнасьці да незаконных узброеных фарміраваньняў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт