Польшча - на другім месцы ў ЭЗ па найменшым беспрацоўі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        02.10.2018 14:36
                    
                                 
                
                
                    Па беспрацоўі маладыя людзей Польшча на 5-м месцы.
                
                
                    
                        
Foto: polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Паводле статыстычных дадзеных Эўрастата, у жніўні без працы заставаліся 3,4% палякаў. Гэта нязначна лепшы вынік, чым у ліпені г.г, аб гэтым з Брусэля паведаміла карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка.
Беспрацоўе ў Польшчы ў жніўні зьнізіліся на адну дзясятую адсоткавага пункта, у параўнаньні з дадзенымі за папярэдні месяц. Гэта дазволіла Польшчы дагнаць у гэтым пляне Нямеччыну і зрабіць скачок з трэцяга на другое месца ў рэйтынгу беспрацоўя.
Дадзеныя Эўрастата адрозьніваюцца ад інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы, паколькі ўстановы прымяняюць іншую мэтадалёгію падліку. Па дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня, беспрацоўе ў Польшчы ў жніўні склала 5,8 працэнта. Самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў ЭЗ зафіксаваны ў Чэхіі - без працы застаецца там 2,5 працэнта грамадзян, самы вялікі - у Грэцыі - больш за 19 працэнтаў. Сярэднестатыстычны ўзровень беспрацоўя ў ЭЗ застаецца на тым жа ўзроўні, што і ў ліпені - 6,8 працэнта. Беспрацоўе ўпала, хаця нязначна, сярод маладых людзей, але гэта, па-ранейшаму, вялікая праблема. Асабліва ў Паўднёвай Эўропе - у Грэцыі перавысіла 39 працэнтаў,  у Гішпаніі і Італіі складае больш за 30 адсоткаў. Найменш беспрацоўных сярод маладых людзей у Нямеччыне - 6,2 працэнта, а затым у Чэхіі і Нідэрляндах. Польшча ў гэтым рэйтынгу на 5-м месцы з беспрацоўем сярод моладзі на ўзроўні 9,7 працэнта.
яс