Паліцыя ліквідавала буйную злачынную групу
Ейныя члены абвінавачваюцца, між іншым, у гандлі наркотыкамі й незаконным захоўваньні зброі.
Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі паведаміла аб ліквідацыі буйной злачыннай групы, якая займалася гандлем наркотыкамі. У рамках акцыі былі затрыманыя больш за 20 чалавек-членаў гэтак званай „Ажароўскай групы”.
Паводле сьледчых, падазраваныя маглі прадаць нават 270 кіляграмаў наркотыкаў за 3 мільёны эўра.
Прэс-сакратар Камэнданта Цэнтральнага сьледчага бюро паліцыі Івона Юркевіч (Iwona Jurkiewicz) паведаміла, што затрыманьні адбыліся ў панядзелак раніцай у Варшаве й прыгарадзе.
У акцыі ўдзельнічалі больш за 330 супрацоўнікаў паліцыі, якія канфіскавалі таксама зброю, боепрыпасы, наркотыкі, у тым ліку гашыш, амфэтамін й гераін. Пад заклад будучых штрафаў былі затрыманыя больш за 385 тысяч злотых і 19 тысяч эўра.
З панядзелку пракуроры дапыталі ўжо 27 чалавек, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, гандлі наркотыкамі й незаконным захоўваньні зброі.
Паліцыя не выключае чарговых арыштаў.
аз