«Żabka» працуе, нягледзячы на забарону гандлю ў нядзелю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        25.09.2018 14:26
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            25.09.18_пульс эканомікі.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Крамы «Żabka» выйграюць суды ў справе забароны гандлю ў нядзелю.
                
                
                    
                        
Лягатып крамы "Żabka"https://brandingmonitor.pl/dlugotrwaly-rebranding-zabki-nowe-logo
                     
                
                
                
               
                
                         «Żabka» зьяўляецца гандлёвай сеткай, якая працуе на аснове франшызы. Дагэтуль суды разгледзелі восем іскаў, якія падала Дзяржаўная інспэкцыя працы за парушэньне забароны гандлю ў нядзелю. На ўсіх працэсах выйгралі прадстаўнікі гандлёвай сеткі.
Уладальнікі крамаў выкарысталі прабелы ў законе – усе гандлёвыя кропкі падпісалі раней дамовы з паштовымі апэратарамі, а ў законе з забароны нядзельнага гандлю выключаныя паштовыя аддзяленьні.
Рашэньня чакаюць яшчэ дзясяткі справаў. Аднак нельга чакаць іншых вынікаў, калі дагэтуль ня знайшліся падставы, каб аспрэчыць права крамаў «Żabkа» гандляваць у нядзелю (паколькі яны аказваюць таксама паштовыя паслугі).
У Польшчы паступова абмяжоўваецца гандаль у нядзелю. Цяпер гандлёвыя сеткі працуюць у першую і апошнюю нядзелю месяца. Мэтава ў Польшчы будзе поўнасьцю забаронены нядзельны гандаль. Правіламі дазваляецца праца ў нядзелю тых гандлёвых пунктаў, дзе за прылаўкам стаіць уладальнік.
Гандляры шукаюць прабелы ў законе, каб абмінуць гэтую забарону.
Dziennik. Gazeta Prawna/яc
Эфірны выпуск перадачы "Пульс польскай эканомікі" ў далучаным файле